?

Франак Вячорка: Прарвемся!..

За свабоду трэба змагацца.

Social capital

  • less than 10
Name:
Францішак Вячорка
Birthdate:
26 March 1988
Location:
External Services:
  • franak@livejournal.com
  • 134954030 ICQ status
  • koziel2005@gmail.com
  • koziel2005
  • franak.viacorka
Нарадзіўся 26 сакавіка 1988 г. у Менску. Бацькі: бацька – Вінцук Вячорка – палітык, мовазнаўца, былы лідэр Партыі БНФ, маці – Арына Вячорка – кіраўнік рыцарскага клюбу “Вялікае княства”, прадусар музычнага праекту “Легенды Вялікага княства”. 1994–2001 вучоба ў сярэдняй школе №20 (Гімназія №8). 2001–2005 – Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. 2005 – экстэрнат у СШ №158. З 2005 – Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт факультэт журналістыкі па спэцыяльнасьці “Інфармацыя і камунікацыя: тэхналёгіі камунікацыі”. 18 лютага 2008 года адлічаны з трэцяга курсу «за акадэмічную непасьпяховасьць». Фармальным чыньнікам адлічэньня стала тое, што студэнт ня змог своечасова здаць сэсію: у гэты час Ф.Вячорка адбываў 15-сутачны адміністрацыйны арышт па абвінавачваньні ў дробным хуліганстве, якое ён нібы зьдзейсьніў 16 студзеня ў будынку суду Цэнтральнага раёна Менска, дзе праходзіў працэс па справе актывісткі моладзевага дэмакратычнага руху Юліі Сіўцовай. 2008-2009 - Эўрапейскі гуманітарны унівэрсытэт. Студзень 2009 і па сёньня - быў гвалтоўна прызваны ва Ўзброеныя сілах РБ, войскі супрацьпаветранай абароны, г.Мазыр.

Кіраўнік і прадусар музычных праектаў “Я люблю ліцэй”, “Я люблю ліцэй: Веру ў Цябе”, “Партызанская школа”. Прадусар і мэнэджэр гурта “Parason”, пераможцы “Басовішча - 06”. Прадусар музычнага праекту "Янка Купала" (2007), "НезалежныЯ" (2008) - да 90-годзьдзя абвяшчэньня БНР. Арганізатар шэрагу музычных імпрэзаў, канцэртаў у Менску й рэгіёнах. Адзін з ініцыятараў стварэньня "Аўдыёкніг" па-беларуску.

2001 - 2003 сябра “Маладога Фронту”, 2005 – адзін з заснавальнікаў моладзі БНФ, яе пастаянны сябра. Ад сакавіка 2006 – сябра Партыі БНФ. Кіраўнік міжнароднай і адукацыйнай камісіі моладзі БНФ. Ініцыяваў агульнабеларускую кампанію моладзі БНФ “Далучайся”. Сябра прэсавай групы Партыі БНФ. З 2006 - сябра Управы, кіраўнік культурніцкай камісіі Партыі БНФ / БНФ "Адраджэньне". З 2007 - сябра Сойму Партыі БНФ.

2001-2002 аўтар і рэдактар сайту VYBARY.net. 2005-2006 – сябра прэс-групы Штабу Аляксандра Мілінкевіча: кастрычнік – студзень як адміністратар сайту milinkevich.org, студзень – ліпень як кіраўнік сайту. Ад ліпеня 2006 рэдактар сайту аб’яднаных дэмакратычных сілаў http://udfb.org, рэдактар сайту Партыі БНФ http://pbnf.org

Выпускны рэдактар газэты “Навіны БНФ” ад лютага 2005 г. 2001-2002 супрацоўнік Радыё Рацыя. 2004-2005 аўтар перадачы “Маладыя галасы” на Радыё Свабода. Пэрыядычны аўтар “Народнай волі” й “Нашай Нівы”. Ад 2006 - пазаштатны карэспандэнт агенцтва БелаПАН, інтэрнэт-парталу http://uff-by.org. Ад 2008 супрацоўнічае з тэлеканалам "Белсат".

Валодае расейскай, польскай, францускай і ангельскай мовамі.

Франак Вячорка: Я нацыяналіст ад мозгу і да касьцей

Social capital

  • less than 10

Statistics