Home

Чыста канкрэтна

Трымай плянку!

Франак Вячорка

Navigation

04 сакавіка 2009

Заканчваецца вучэбка... Ад пятницы пачнуцца баявыя дзяжурствы. Праца ня пыльная, але цикавая.

Сеньня здавали нарматыу па химичнай абароне. Супрацьгаз трэ надзець за 7 сэкундау, а цалкам спэцкамплект - за 3 хвилины. Нацягваць гуму гумавых пальчатках цяжка и непрыемна, затое зьнешни выгляд пасьля варты каб пасьмяяцца.

Пишыце листы. Дзякуй, хто ужо пиша. Мазыр, вул. Астроускага 247760, в/ч 48694

Posted via LiveJournal.app.

22 сьнежня 2008



Гэта горад, дзе я б ніколі не хацеу жыць. На ўезьдзе можна паставіць шыльду "Добро пожаловать в ад". Патрушчаны асфальт, загаджаныя грамадзкія прыбіральні, п'яныя міліцыянты – нават ня верыцца, што гэта этнічна беларускія землі.

Прадавачка саюздруку адмовілася мне тлумачыць, дзе цэнтар гораду. "Везде" – сказала яна, хаця ў падсьвядомасьці чыталася іншае.

Ля вакзалу працуе адзін кіёск з гучнай назвай "Хлеб". У асартымэнце – апроч батону і "Барадзінскага" –заколкі для валасоў, прэзэрватывы і станкі для галеньня.

Па інструкцыі ехаў у цэнтр, але заехаў на мясакамбінат, які, вядома, не працаваў, і спытацца не было каго. Прыйшлося варочацца пехатою.

На плошчы Леніна(ці як яна называецца) процьма пажарных машын. І ўсе з выцягнутымі лесьвіцамі. Асьвятленьня няма, а таму цяжка здагадацца, што гэта выстава спэцтэхнікі.

Парадавала мяне рэклямная кампанія у ГУМе. Дзяучаты гукалі: "Покупайте белорусское молоко Мозырского молкомбіната! Самое лучшее молоко!" Усім, хто набываў, – дарылі прыгожую елачную цацку.

Сапраўдную паніку справакаваў табун жанчын ля вакзалу, якія несьліся за маім тралейбусам. Выглядала, нібы бяздомныя будуць кленчыць капейчыну... а яны абступілі дзьверы і загудзелі: "Автобусы!.. Москва!.. Мужчина!.. Киев!.. Дешево..! "

Я ад іх зьбег – ад усёй гэтай радасьці, – сеў у цягнік і зьехаў... Божа, як бы я не хацеў вяртацца ў Бранск!

31 кастрычніка 2008

Горад Эмбэр

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
У зусiм сьвежым сямейным шэдэуры "Горад Эмбэр: Уцёкi" (прадусар Том Хэнкс) толькi лянiвы ня убачыць алюзii на таталiтарную савецкую рэчаiснасьць. Добрыя "стваральнiкi" закрылi горад у скрыначку, у поуную iзаляцыю ад сьвету, у абсалютную залежнасьць ад яго сьветласьцi Генэратара нi многа нямала на 200 гадоу.

Замест неба - лямпачкi, а за гарызонтам - немiнучая сьмерць. Перабоi з электрычнасьцю, трубы працякаюць, запасы ежы зьнкаюць. Дэмагог Мэр (Бiл Мюрэй) пераутвараецца у крывадушнага дыктатара, якi робiць усё, каб людзi ня ведалi, што выйсьце з горада iснуе, бясконца стварае камiсii па вырашэньнi праблем, якiя сам i стварае. На цэнтральным пляцы нешта кшталту "Рабочага i калхозьнiцы", людзi жывуць ад сьвята да сьвята...ну вобшчам як у нас.

Аднак маленькiя удаленькiя хлопчык i дзевачка разгадваюць загадку "стваральнiкау", выбiраюцца падземнымi каналамi на волю i скiдваюць пасланьне землякам пра шчасьлiвы сьвет па-за.

Харошы фiльм. Рэкамэндую.

29 кастрычніка 2008

Пасьля выступу Косинца мы зь Михасём устали зь месца и запатрабавали слова, 5 хвилинау. Прэзыдыюм нас спрабавау игнараваць. Михась запытау дэлегатау: "И вам нецикава куды пайшли вашыя грошы? вас падманули. Чаму нашым арганизацыям не даюць памяшканьня для Зьезду, а БРСМ - Палац Рэспублики." Я запытау, чаму нихто не пацикавиуся у кирауництва, чаму адмяниль льготы, чаму працягваюць гвалтоуна разьмяркоуваць студэнтау. Некаторыя дэлегаты нам аплядавали, але бальшыня была у ступары.

нас вывела ахова. мы здали БРСМауския маечки. супрацоуник КДБ, яки курыраваз праявиу выдатную абазнанасьць па справах моладзи БНФ. зараз павязуць у цэнтральны РУУС.

Доброе сердце - БРСМ

29.10.08

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
нас затрымали
Мы устали зь месцау
Мы зь Михасём пазнаёмилисися з прыгожыми дзевачками з ин"язу. Тыя тольки уцямили, што на зьезьдзе БРСМ. Мяне завуць Сергей, Михася - Миша. З нас вачэй не здымае ахова и Янчэуски.

Косинец дайшоу да разьдзелу "вёска и сяло" и загаварыу па-беларуску

29.10.08

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
"Только в этом году 257 жертв сексуального рабства. Девушки! остановитель! не едьте за границу. Лучше Белой Руси Нет!" - Косинец

29.10.08

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
Выступае Косинец - намесьник прэм"ер министра. Сказау што 35 тыс - малы наклад для газэты БРСМ - Знамя Юности, а трэба минимум 500 тыс

сказау, што тав. Лукашэнка выпрацавау нацыянальную идэю, дык давайце яе трымацца!

Косинец прызнауся, што видэакамэры каля педунивэрсытэту - фальшывыя, зроблены для таго, каб на ганку нихто ня пиу и палиу

29.10.08

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
"Самыя верныя ваши друзья - это мы, россияне. Ваш Геннадий Зюганов и другие члены коммунистической партии России" - прадстауник расейскага камсамолу.

выступае прадстауник "Молодой гвардии"
Ахтунг. На зьезьдзе БРСМ антыкумунистыя! Першая супольная акцыя Моладзи БНФ и Маладых дэмакратау!

у 13 30 мы зь Михасём Пашкевичам падышли да Палацу Рэспублики, дзе адбываецца вакханалия пад назвай Зьезд БРСМ. у 13 40 мы зьлилися з масоукай - студэнтами першакурсьниками ин"язу. у 14 00 пад видам студэнтам гишпанскага и французскага аддзяленньня адзели маечки "Доброе сердце БРСМ". 14 10 нас у маечках пасадзили у самыя видныя месцы.

Зьезд пачауся. выступили прадстауники азэрбайджанскага, расейскага камсамолау. апошни чытае вершык пра камсамол

14 кастрычніка 2008

Запрашаем узяць удзел у стварэньнi Батлейка!

Батлейнiк i дудар Пан Ськiргайла зьбiрае каманду! Раскажа пра гiсторыю i задачы Батлейкi, патлумачыць, як робяцца скрыня, лялькi, пiшацца сюжэт.

Запрашаем людзей творчых i натхнёных, хлопцау i дзяучат 16 - 25 гадоу. Першая сустрэча сёньня у 18 00 у сядзiбе БНФ

13 кастрычніка 2008

Бывайце, вольныя размовы, прагляд "экстрэмiсцкiх" фiльмау перад сном! Бывай, нязмушаная атмасфэра! - падсадзiлi да нас у палату пятакурсьнiка факультэта унутраных войск, спэцназауца з славутай в/ч 3214 Вiцю.

Вiця зь вялiкiмi накачанымi бiцэпсамi, шырокiмi нагамi i невялiкiм брушком. Лiчыць сябе сапраудным патрыётам. Вiця з салдацкай дакладнасьцю цытуе вядучых на БТ. Не быу за мяжой, але туды i ня рвецца. Вiця - першы чалавек у гэтым шпiталi, якi мне сказау, што iсьцi у армiю - трэба, а "хто не служыу - той не пацан".

Паглядзеу я на Вiцю... вось зашыюць яму руку, у пятнiцу выпiшуць, i ужо у панядзелак ён будзе гатовы выконваць свой "сьвяты абавязак перад Радзiмай": зьбiваць дэманстрантау i лаяцца матам.

UPD. Вiця аказауся нядрэнным, вельмi нават цiкавым хлопцам. Адзiны аргумэнт, за што ён ня любiць БНФ-ауцау, - што сваiмi акцыямi мы яму псуем выходныя, i ён, замест гулянак зь дзеукамi, вымушаны сядзець у аутобусау са сваiм узводам.

10 кастрычніка 2008

Умовы у ваенным шпiталi хоць i ваенныя, але вельмi прыстойныя. Ня ведаю, як у iншых аддзяленьнях, але у мяне палата абсталяваная на вышэйшым узроунi: эурарамонт, зручныя тумбы, добрае асьвятленьне, жалюзi, сучасныя ложкi. Штодзень у 10 ранiцы да мяне у палату заходзiць загадчык шпiталя, якi пытаецца пра самаадчуваньне, праблемы. Абсьледаваньне робяць па-за чаргой.

Усе у шпiталi, здаецца, ведаюць пра маю прысутнасьць, i ставяцца з павагай. Шмат з кiм вайскоуцау удалося паразмауляць. Разумныя людзi! Iм бракуе аднаго: iнфармацыi

08 кастрычніка 2008

У шпiталi пазнаёмiуся з авiямеханiкам, ваяку са стажам службы ва узброеных сiлах Беларусi 25 год. Скардзiцца на галечу, на цынiзм з тэлеэкранау. Слухае Радыё Свабода, хоча падключыць Белсат. Заужды хацеу патрапiць у сядзибу БНФ.

Не усё так безнадзейна у беларускiм войску...
Як i марыла Юля Дарашкевiч, на мяне усё-ткi надзелi вайсковую форму. i паклалi на стацыянар у Рэспублiканскi ваенны шпiталь, афiцыйна - на кансультацыю. Азнаёмiлi зь мясцовымi парадкамi, забралi рэчы пад вопiс i папрасiлi паводзiць сябе цiха. Пакiдаць шпiталь забаронена.

Цiкава, цi можна кiраваць рэвалюцыяй з дапамогай мабiльнага тэлефона?

27 верасьня 2008

Эуропа прыехала у Беларусь прызнаць вынiкi "выбарау". Такая выснова напрошваецца пасьля кантактаваньня з нашымi швэдзкiмi сябрамi, назiральнiкамi ад АБСЭ.

Брусэль лiчыць палiтыку санкцыяу неапрауданай, а таму пара пачынаць дыялёг з Лукашэнкам. На жаль гэта ня той дыялёг, аб якiм гаварылi АДС. Эуропа заплюшчыць вочы на несвабоду, правы чалавека, дыктатуру, каб убаранiць нас ад Расеi. Але што гэта за выбар?! Нам прапануецца выбiраць, альбо Дэмакратыя, альбо Незалежнасьць... Але адно бязь iншага нiчога ня вартае.

Гэтыя выбары не павiнны прызнавацца. Як i не павiнен нiхто цiснуць руку дыктатару, пакуль iншая па локаць у крывi. iнакш мы, прыхiьнiкi пераменау, рызыкуем змаргiналiзавацца, а наша краiна пераутварыцца у своеасаблiвы Азэрбайджан - без свабоды, але i без "дыктатуры".

04 верасьня 2008

Усiх натхнёных нядаунiмi падзеямi запрашаем на матч моладзевых зборных памiж Расеяй i Грузiяй, якi адбудзецца заутра, 5 верасьня, у Менску (!).

Зьбiраемся разам у 15 15 на прыпынку "Стадыён Трактар". Некаторыя атрыбутыка будзе падрыхтавана. Для асаблiва ахвотных - сьцягi можна будзе заутра бясплатна узяць у Амбасадзе Грузii (ля Катэдральнага сабору). Па усiх пытаньнях - Вiктар (Моладзь БНФ )

02 верасьня 2008

Нешта у лесе здохла.
А мо толькi здыхае.
Рэктар ня быу такi катэгарычны у пытаньнi майго узнауленьня, як дэкан Сяргей Дубовiк. У прыёмнай паведамiлi, што ужо амаль як тыдзень мая заява ляжыць на стале у прарэктара па навучальнай працы Клюнi, i рашэньня пакуль няма. Сёньня быу апошнi дзень, усе мае калегi дауно атрымалi адказ. А па мне ды Койпiшу - усё яшчэ думаюць...

Няхай сабе ва угоду псэудалiбэралiзацыi, няхай сабе ва угоду швэдам i амэрыканцам, але няхай узновяць! Надта ж хочацца вучыцца.
Акадэмiя МУС спрадвечна суседнiчае зь Сядзiбай БНФ. Калi мы рыхтуем масавую акцыю - у суседнiм двары рыхтуюцца яе разганяць. Абедаем мы у адной сталоуцы. Умоуна кажучы, мы не сябруем, а паводзiмся, як звычайныя суседзi.

Сёньня Акадэмiя мiлiцыi вырашыла зрабiць нам падарунак. Запрасiлi да сябе i уручылi вялiзны мяшок "дабра": нашыукi "Мiлiцыя" далукашэнкаускiх часоу, тысяча-паутары какардау з "Пагоняй" разнастайных формы i памерау, срэбныя гузiкi з выявай нашага герба.

Гэта ж колькi часу яны захоувалi усю гэту мiлiцэйскую атрыбутыку 1991-1995 гг?! Вiдаць, да апошняга спадзявалiся, што вось-вось лясьнецца Лукашэнка i усё стане на свае месцы, i замест гiдлiвай "капусты" зноу зазьзяе срэбная "Пагоня"...

падарунак ад мiлiцыi

29 жніўня 2008

Напiсау заяву аб узнауленьнi на факультэце журналiстыкi БДУ. Яшчэ пры адлiчэньнi дэкан Дубовiк кляуся, што узновiць мяне, калi я прыйду у жнiунi, абы-толькi "не шумеу".

Я шумеу. А таму пад маёй заявай, дзе мусiу быць подпiс дэкана, Дубовiк напiсау: "Катэгарычна супраць узнауленьня з прычыны маральна-этычных якасьцяу былога студэнта".

Адначасна адправiу скаргу у гарадзкi суд па маiм адлiчэньнi.
Распрацавана LiveJournal.com