You are viewing franak

Previous Entry | Next Entry

R.I.P. Волечка Гудкова

лошыца акцыя

27 сьнежня ня стала 24-гадовай Волечкі Гудковай. Ня верыцца. Здаецца, што вечна вясёлая Волечка вырашыла у чарговы раз з нас пажартаваць. У Маскве, дзе Волечка апошнім часам вучылася і працавала, яе зьбіла шалёная машына.

Мы сябравалі больш за 17 гадоу, ад 1 клясы, пасьля разам хадзілі у Коласаускі ліцэй. Ну ня так, што заужды сябравалі, часам я яе цягау за валасы, а я яна пісала пра мяне абразьлівыя вершыкі. Аднойчы ёй празь мяне паставілі нездавальняючыя паводзіны, але Волечка мне тады як сьлед адпомсьціла.) Гэта мой самы блізкі сябра, якога я меу. Усе успаміны пра яе выклікаюць прыемную усьмешку.

Мы разам рыхтаваліся да заняткау і разам прагульвалі, гулялі у кампутарныя гульні, рабілі фотасэсіі, падарожнічалі, гаварылі пра жыцьцё і па справах, зьбіралі подпісы на выбарах, ставілі спэктаклі, хадзілі на акцыі, абаранялі ліцэй, адзначалі сьвяты, у Менску і Слабадзе.

Волечка - адзіная такая на сьвеце. Сьмелая. Сапраудная беларуска. Не трывала несправядлівасьць. Ішла у першых шэрагах. Відаць, удзельнічала ва усіх ліцэйскіх акцыях. Сябра аргкамітэту "Моладзі БНФ". Заужды мела уласны пункт гледжаньня. Была таленавітым фатографам і сацыёлягам. Зрэшты, прага ведау і прывяла яе у злашчасную Маскву, дзе Волечка заканчвала магістратуру Вышэйшай школы эканомікі. Волечка была добрая. Яе немагчыма не любіць.

Бацькі Волечкі актыуна удзельнічалі у беларускім дэмакратычным руху, дапамагалі ліцэю. Сястра Даша таксама закончыла ліцэй.

Гэта вялікая страта. Жыцьцё несправядлівае. Забірае нашых найлепшых маладых людзей. Мне, нам усім, будзе не хапаць цябе. Спачывай зь мірам, мілая Волечка.

Posted via LiveJournal app for iPhone.

Comments

( 7 comments — Leave a comment )
kaciona
Dec. 29th, 2011 09:09 am (UTC)
Я не магу ў гэта паверыць...
polar_bird
Dec. 29th, 2011 09:58 am (UTC)
+
a_belanozhka
Dec. 29th, 2011 09:20 am (UTC)
Людзі,беражыце кожны момант, які вы праводзіце з сябрамі і каханымі... і падумайце, ці сапраўдныя гэта сябры і любімыя, дзеля якіх не хочацца сарвацца з месца і ехаць на край свету, каб проста выпіць кубак чаю і паглядзець разам смешны ролік па Ютубе.
hasta_la_habana
Dec. 29th, 2011 09:32 am (UTC)
R.I.P.....
damavik
Dec. 29th, 2011 03:31 pm (UTC)
Не магу паверыць!
Вечная памяць.
liaska
Dec. 29th, 2011 09:01 pm (UTC)
Svetlaja pamiać!
coipish
Jan. 2nd, 2012 09:36 am (UTC)
Škada.
Maje hłybokija spačuvańni. :(
( 7 comments — Leave a comment )

Profile

лошыца акцыя
franak
Францішак Вячорка
Моладзь.BY

Latest Month

October 2012
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner