You are viewing franak

Previous Entry | Next Entry

Steve Jobs Day in Minsk

лошыца акцыя
Steve Jobs Day. Стыў Джобс. Стыв Джобс. Вечер Памяти. CoffeOn

http://www.coffeeon.by/

Хутчэй за ўсё, 14 кастрычніка назаўжды стане днём Стыва Джобса. Гэтая ідэя была падхопленая многімі інтэрнэт-рэсурсамі. А цяпер больш падрабязна, што трэба рабіць у гэты дзень.

Першае - Размаўляйце пра Стыва. Гэта ня зойме шмат часу. Расказвайце ў twitter'ы з пазнакай #stevejobsday. Раскажыце пра тое, як зьдзяйсьненьні Джобса паўплывалі на вашае жыцьцё. Распавядзіце пра гэта Вконтакте, Facebook, у любой сацыяльнай сетцы.

Другое - апраніся як Стыў. Чорная вадалазка - вось вопратка на гэты дзень. На працу, у школу, інстытут - няважна. Калі хочаце - можна дадаць блакітныя джынсы і белыя красоўкі. Сфатаграфуйцеся ў гэтай вопратцы і пастаўце фота ў любой сацыяльнай сетцы.

Кафэ-бар "Coffee-On" (вул. Суражская, 4)
Будзе 5 паказаў кіно Pirates of Silicon Valley — «Піраты Крамянёвай даліны»
13 вечарам а 21:00
14 у дзень а 13:00 і вечер а 22:15
16 вечарам а 21:00
17 вечарам а 21:00

14 кастрычніка вечар - узяць удзел у мерапрыемстве запрошаныя музыкі Ляпіс Трубецкой, Лявон Вольскі, Дай Дарогу, Пётр Клюеў, GF. Frederic, MEDUZA, The Toobes, Разбітае Сэрца Пацана, IQ48, Sub Rosa Dictum, Green Pepper, Lite Sound, The Stokes, Dali, Akute і Нестандартный Вариант.

Comments

( 36 comments — Leave a comment )
gsbelarus
Oct. 9th, 2011 05:31 pm (UTC)
канчаткова з'ехаў дах у кагосьці. памер чалавек. шкада. але рабіць з гэтага нейкі культ, гэта ўжо поўнае вар'яцтва.
b0rmann
Oct. 9th, 2011 06:05 pm (UTC)
у нацыі што зыблася на сапраўдных багоў няма іншага шляху - заўсёды будуць шукаць штучных - віктар цой, іво бэнда, стыв джобс...
franak
Oct. 9th, 2011 06:10 pm (UTC)
тут хутчэй ідзе не пра нацыянальнага героя, а пра сусьветнага. гэткі Гандзі ў сьвеце тэхналёгіяў
pink_by
Oct. 9th, 2011 06:12 pm (UTC)
ды ладна)) ён жа на гэтым зарабляў. а яшчэ ёсць заснавальнікі гугл, майкрасофта і г.д. )) будзем па ўсіх іх Дзень памяці святкаваць?
b0rmann
Oct. 9th, 2011 06:19 pm (UTC)
ну, калі білгейц памрэ, чаму б не сьвяткаваць?
pink_by
Oct. 9th, 2011 06:34 pm (UTC)
)) я не святкую і не плачу па не знаёмых мне асабіста людзях.

калі разважаць пра людзей, якія ссунулі наперад тэхналогіі, то гейтс зрабіў болей і для большых. Шмат бы мы зрабілі, калі б кампутары былі толькі ў тых, хто можа сабе дазволіць эпл?

Як па мне, дык будучыня за прадуктамі тыпу андройдаў, гугла, лінукса і г.д., а не гламурных дызайнерскіх штучак ад эпла. Хаця свой пакупнік ёсць ва ўсіх.

А калі казаць пра Джобса лічу яго таленавітым праграмістам у мінулым, добрым мэнэджарам і бізнэсмэнам (цяпер таксама ў мінулым). Нічога з гэтага не выклікае ў мяне нічога акрамя павагі да здольнасцяў.
b0rmann
Oct. 9th, 2011 06:44 pm (UTC)
можаце мне сказаць якую тэхналёгію і куды прасунуў гейц? у ibm украў kernel, у apple - gui, запоўніў сьвет неверагдным паскудствам... што б мы зрабілі? нядаўна я спаткаў цытату аб тым, што сёняшні тэлефон мае моц як супэркампутары 60-х гадоў.прычым у тыя 60-я гэтых кампутараў хапала каб запусьціць чалавека ў космас. а сёньня - хіба так птушак у сьвіней (angry birds game). так вось, думаю, што бяз майкрософта сусьвет it бы бясспрэчна йшоў у лепшым, разумнейшым накірунку.

p.s. андроід, думаеш, меньш гламурны за ios?
pink_by
Oct. 9th, 2011 07:26 pm (UTC)
)) таленавітыя бізнэсмены таленавітыя і ў тым, хто ў каго тыраць. я не вывучала гэтае пытанне ні пра каго з іх дваіх.

пра больш лепшы і разумнейшы накірунак - нагадвае мне тэорыю сусветнай змовы, кіраванне светам 23 найбуйнейшымі бізнэсмэнамі і масонамі. ну і канечне дэманізацыю гейтса.

Фішка ў тым, што тое, што ён рабіў было сапраўды патрэбна і ў прынцыпе да гэтага часу патрэбна. Інакш ён бы сбанкрутаваў. А калі лічаш гэта фігнёй - дык калі ласка ёсць дафіга варыянтаў.

Я асабіста шукаю альтэрнатывы віндзе. Але пакуль што не знайшла. Тым болей я не віжу яе ў аэплах, дзе за дызайн трэ пераплочваць удвая. Канечне, калі ты выпадкова не хочаш мне падарыць кучу эплыўскіх рэчаў, каб выраватаваць мяне ад шкоднага ўздзеяння Гейста)))

Андройд - гэта ўсяго толькі ОС для тэлефонаў) Чаму ён павінны быць гламурным ці не?

Агулам я прывяла прыклады лінукса, андройда і гугла - як тэндэнцыю таго, што ў будучыні асноўныя прогі для карыстальнікаў будуць бясплатнымі. І ў гэтым сэнсе эпл ідзе па тым жа няправільным накірунку, што і вінда. Хаця колькі там у яго працэнт рынку? 5%? Столькі ў свеце заўсёды знойдзецца людзей, якія будуць набываць у эпл-сторы новых леапардаў і рэгулярна мяняць свае прыстасаванні, бо старое, безумоўна, за год састарэла.

Як па мне эпл някепска эскплуатуе грамадства спажывання :-) І гэта табе падаецца настолькі больш крутым за тое, што робіць гейтс?
b0rmann
Oct. 9th, 2011 07:39 pm (UTC)
андроід для тэлефонаў, ага...
http://www.techradar.com/news/mobile-computing/tablets/12-best-android-tablets-in-the-world-905504

андроід - паўнавартасны лінукс троху дапрацаваны гуглам.
pink_by
Oct. 9th, 2011 07:44 pm (UTC)
))) ок.
b0rmann
Oct. 9th, 2011 06:18 pm (UTC)
гандзі, нашчасьце, не стварыў культу.

але калі выбіраць ў сфэры тэхналёгіяў свайго гандзі - так хутчэй торвальдаса, альбо столмана... хаця столмана не. гэта ўжо матка тэрэза ;) джобса б, праводзячы паралелі с палітыкай клясіфікаваў бы хутчэй як сталіна. які амаль пазбавіў сусьвет ад гітлера-гейтса. прынёс пры гэтым троху гламуру, але пры гэтым ані кропкі сапраўднае свабоды.
gsbelarus
Oct. 9th, 2011 06:21 pm (UTC)
гандзі???? вар'яцкі дом. гэта быў проста бізнэс. прычым з добрым заробкам. наркоцікі галюцынагенныя таксама цяпер будзем усе прымаць? як стыў? падначаленных пінком пад зад з працы за мелейшую правіну? як стыў? вы, франак, вызначыцеся. калі лукашэнкаўская кантрактная сістэма -- гэта зло, то што тады адносіны Стыва да пэрсаналу падначаленага? Гандзі??? Няўжо Стыў вось так вось сам ўзяў і зрабіў айфон? А як жа сотні інжынераў, дызайнераў, маркетолагаў? Дзе яны? Пройде 5-10 гадоў, тэхналёгіі пойдуць наперад і ніхто ня ўспомніць пра Стыва. Вы шмат помніце, хто вынайшаў WC, ці, напрыклад, пэніцылін? А гэтыя вынаходніцтвы зьмянілі сьвет істотней, чым нейкі там айфон.

Карацей, перад тым як абвяшчаць чарговага сьвятога, пачытайце прынамси гэта:

http://en.wikipedia.org/wiki/Criticism_of_Apple_Inc.
b0rmann
Oct. 9th, 2011 06:03 pm (UTC)
не забудзьцеся пабудаваць ксьцёл. замест крыжа - пакусаны яблык. назаўжды.
pink_by
Oct. 9th, 2011 06:11 pm (UTC)
цікава, што мы павінны будзем рабіць, калі памрэ гейтс))) мне асабліва ён даў паболей, чым джобс.
b0rmann
Oct. 9th, 2011 06:19 pm (UTC)
напьемся з радасьці ;)
pink_by
Oct. 9th, 2011 06:22 pm (UTC)
))) не мейшы геній, зарабіўшы не меньш грошаў чым джобс. навошта плакаць па адным, а па другім радвацца?
b0rmann
Oct. 9th, 2011 06:38 pm (UTC)
розьняца ня ў грошах, але у тым на чым былі заробленыя. гейц зарабіў на гаўне, а да таго яшчэ з большага крадзеным. джобс зарабіў на прыгожых і якасных рэчах. таму каілі чырвонавокія студэнты абвінавачваюць мяне, што,тыпа левы, і на мелкамяккіх наяжжаю з за таго што праклятыя буржуіны і зайздрошчу, так на эппл альбо на сан не наяжжаю ані троху, бо грошы зарабляюць сумленна. што, зразумела, ня ёсьць прычынай стварэньня культу.
pink_by
Oct. 9th, 2011 07:11 pm (UTC)
:-) не, для мяне ўсе бізнэсмены - аднолькавыя. калісьці і джобс і гейтс былі таленавітымі праграмерамі, з таго часу мінула шмат часу.

заўсёды больш зручна прэзентаваць залатыя пабракушкі, чым падшыпнікі. Але ў жыцці другое можа і больш важнае.

Я зараз сяджу за кампом з віндой пра што не баюся сказаць. І вельмі моцна здзіўлюся, што мой комп праз гэта дзярмо. :-)

Ну і канечне, я не магу прэтэндаваць на ролю чалавека, які можа ссунуць нейкую ўпэўненасць у тых, хто з праграмераў і распрацоўшчыкаў кампоў зарабляе грошы сумленна, а хто не.
litota_
Oct. 9th, 2011 08:57 pm (UTC)
што за брэд
franak
Oct. 10th, 2011 12:14 pm (UTC)
http://stevejobsday2011.com/
ну вось такі брэд...

але мне ідэя падабаецца
litota_
Oct. 10th, 2011 05:06 pm (UTC)
можа быць, мне ідэя не падабаецца, таму што зьдзяйсьненьні Джобса ніяк не паўплывалі на маё жыцьцё, і таму што пра Джобса я ўпершыню пачула ў дзень яго смерці...
franak
Oct. 10th, 2011 06:35 pm (UTC)
думаю, такіх як ты бальшыня.
для многіх карыстальнікаў Макаў і прадукцыі Apple Джобс - культавая постаць
a_belanozhka
Oct. 10th, 2011 04:37 am (UTC)
Клёва рабіць сабе імідж і імя на смерці генія. Супер. ГОРИТЕ ВСЕ В АДУ. Покойся с миром, Стив.
franak
Oct. 10th, 2011 12:11 pm (UTC)
а хто робіць імя?
хлопцы з кавярні (і то, кавярня належыць літоўцам) вырашылі зрабіць добрае мерапрыемства.
наўрад ці яны перасьледуюць камэрцыйныя мэты
franak
Oct. 10th, 2011 12:13 pm (UTC)
shupa
Oct. 10th, 2011 09:31 am (UTC)
Франак, вы там ужо зусім ахранелі??? Зьвялі Apple да "ваш любімы iPod ці iPhone"... Які нах iPod і iPhone?

Не чапайце Apple сваімі гламурнымі рукамі!!!
franak
Oct. 10th, 2011 12:03 pm (UTC)
Больш падрабязная інфармацыя тут - http://www.coffeeon.by/
Альбо зьвяртайцеся да арганізатара Ільі Шыманскага
Я проста перадрукаваў абвестку
shupa
Oct. 10th, 2011 12:07 pm (UTC)
ну гэта неяк не суцяшае... :(
franak
Oct. 10th, 2011 12:10 pm (UTC)
гэты тэкст увогуле перакладзены з ангельскай мовы.
таму вашыя наезды недарэчныя.
shupa
Oct. 10th, 2011 12:17 pm (UTC)
"таму" - гэта чаму?

якая нафіг розьніца, зь якой мовы перакладзена??? праблема ж ня з формай, а са зьместам!

для мяне як die-hard MacUser'а такія акцыі - абраза і страшная дыскрэдытацыя

пасьля такога проста сорамна прызнацца, што я 20 гадоў карыстаюся макамі...
franak
Oct. 10th, 2011 12:13 pm (UTC)
shupa
Oct. 10th, 2011 12:19 pm (UTC)
і што???
shupa
Oct. 10th, 2011 12:23 pm (UTC)
А от і нефіг сьвісьцець! гэтай ідыёцкай фразы (якая мяне ўзьдзёрнула) - "Раскажыце пра ваш любімы iPod ці iPhone, пра тое, як ён упершыню да вас трапіў і калі" - у арыгінале няма!
franak
Oct. 10th, 2011 12:30 pm (UTC)
ок
JMOPC
Oct. 10th, 2011 10:06 am (UTC)
К сожалению, но мы не сможем принять участие.
praletar
Oct. 12th, 2011 04:36 pm (UTC)
ну, чалавека шкада, вядома ж, маліцца за яго трэба.
мне, мусіць, таксама будзе такі сумна, калі, напрыклад, памрэ Лэсьлі Лэмпарт, але ці нагода гэта штучна ствараць якуюсьці новую субкультуру? зноў, каб "не адставаць ад эўрасусьветапрагрэсу"?
( 36 comments — Leave a comment )

Profile

лошыца акцыя
franak
Францішак Вячорка
Моладзь.BY

Latest Month

October 2012
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner