You are viewing franak

Previous Entry | Next Entry

лошыца акцыя
Галіна Сямдзянава. Сьцяг. Вярхоўны Савет РБ. Парлямэнт. БНФ. Беларускі Рух
Галіна Сямдзянава і бел-чырвона-белы сьцяг. 1991

Так, 24 жніўня 1991 менавіта Галіна Сямдзянава (на фота) прынесла ў залю паседжаньняў бел-чырвона-белы сьцяг. Яна пранесла яго праз калідор трэцяга паверха, потым па калідоры другога паверха каля кабінэту старшыні ВС Дземянцея – да фае перад Авальнай заляй. Голубеў яго ўнёс і замацаваў ля Прэзыдыюму, як сымбаль сувэрэнітэту Беларусі. У другі дзень сэсіі сьцяг у залю ўнёс касманаўт Уладзімір Кавалёнак.

Сёньня, праз 20 год, 18 верасьня 2011, Галіна Сямдзянава сышла з жыцьця, так і не дачакаўшыся свабоднай Беларусі. У той залі вісіць гідкае чырвона-зялёнае палотнішча, засядаюць іншыя людзі, і няма там чалавека, які асьмеліцца на ўчынак, хоць бы блізка падобны да таго, што зрабіла спадарыня Галіна. 

Яна была цікавай жанчынай, выдатным палітыкам. Для мяне гэта быў Чалавек зь вялікай літары, надзвычайнага аўтарытэту і годнасьці. Сапраўдная беларуска. Увесь час захапляўся, зь якой напорыстасьцю, упэўненасьцю і , дасьведчанасьцю яна прыступала да кожнай працы. І калі Крэчку, Койпіша і мяне нахабна выключалі з Фронту, Галіна Сямдзянава не была ў баку, за нас заступілася, а потым у знак пратэсту выйшла з партыі, якой прысьвяціла больш за 20 год жыцьця. Не магу прабачыць, як Янукевіч сказаў, пра тых, хто выйшаў (сярод іх была Сямдзянава), што "гэтыя людзі не ўяўляюць каштоўнасьці для партыі". Якраз на такіх людзях партыя трымалася.

У 2010 годзе актыўна ўдзельнічала ў выбарах, дапамагала ў назіраньні, удзельнічала ў Менскай гарадзкой выбарчай камісіі. Адмовілася падпсіваць пратакол. Увогуле, не ўяўляю, каб Галіна Сямдзянава хоць раз, хоць у нейкай справе здрадзіла сваім прынцыпам.

Міліцэйскія ператрусы, пастаянны ціск з боку КДБ, хваляваньне - вось прычыны хваробы, якая напала на спадарыню Галіну і літаральна за некалькі месяцаў яе спаліла. Яна ўсё ўспрымала вельмі блізка і балюча. Тыя, хто ведалі пра хваробу, дапамагалі, зь Беларусі і Польшчы, зь іншых краінаў.

Сьветлая Памяць!

Comments

( 3 comments — Leave a comment )
chippcheg
Sep. 19th, 2011 04:41 am (UTC)
грустно, когда столь именитые люди умирают.
пусть земля ей будет пухом. :(
lost_archer
Sep. 19th, 2011 04:59 am (UTC)
**лунае чырвона-зялёнае палотнішча**
варта пiсаць "мярзотнае" чырвона-зяленае))
suziralnik
Sep. 19th, 2011 11:40 am (UTC)
Галіна Сямдзянава магла-бы вельмі шмат карыснага зрабіць для Беларусі на парляманцкай, міністэрскай, іншых высокіх дзяржаўных пасадах за апошнія 17 гадоў. Але магчымасьці зрабіць была пазбаўлена -- і цяпер ужо ніколі ня зробіць. Нярэдкія цяпер навіны аб адыходзе з жыцьця актывістаў Адраджэньня штораз нагадваюць, што час і людзей ня вернеш. Сыход часу незваротны, як сама сьмерць. Нагадвае аб тым, як шмат добрага магло адбыцца для Беларусі такога, чаго не адбылося і ўжо ніколі адбыцца ня можа.
( 3 comments — Leave a comment )

Profile

лошыца акцыя
franak
Францішак Вячорка
Моладзь.BY

Latest Month

October 2012
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner