You are viewing franak

Previous Entry | Next Entry

Беларуская мова. Палітыка. Выбары.

На якой мове ісьці да выбарніка? Учора спрачаўся зь сябрамі, якія зь пенай ля роту даказвалі, што трэба праяўляць гнуткасьць, павагу да выбарніка і размаўляць зь ім на яго мове. То бок на расейскай. Лёгіка ў гэтым ёсьць. Але! Ад перапісу 1999 г. колькасьць беларускамоўных зьменшылася ўтрая. Рэжым заганяе мову ў рэзэрвацыю. І самае сумнае, няма каму, апроч як нацыянальна-дэмакратычнай апазыцыі, яе абараніць.

1) Беларуская мова - як козыр для палітыка
У Беларусі няма выбараў. Няма рэальнага падліку галасоў. Сьцьверджаньне, што беларусы не галасуюць за беларускамоўных, - неабгрунтаванае. Яго немагчыма пацьвердзіць альбо абвергнуць. Выбарчая кампанія – магчымасьць паразмаўляць зь людзьмі, распрапагандаваць свае ідэі і каштоўнасьці, у тым ліку – мову. 90% беларусаў успрымаюць яе пазытыўна. Неаднаразова таксоўшчыкі, калі чулі мову, ня бралі зь мяне грошай. На рынку рабілі зьніжку. У кавярнях частавалі. «О як прыемна чуць беларускую мову!» - чую штодня. Апазыцыя сама сабе прыдумала, што мова адпалохвае. Калі выбарнік пабачыць, што вы шчыра гаворыце па-беларуску, што гэта не піяр, ён вас запомніць і абавязкова падтрымае. Мова пазытыўна вылучае сярод іншых кандыдатаў. Вядома, будуць тыя, хто скажа: «А! Гаворыце па-беларуску – значыць, апазыцыя, БНФ!» - Так, апазыцыя. Так, па-беларуску. Не спрачайцеся, бессэнсоўна. Гэты чалавек рэтрансьлюе роўна тое, што пачуў па тэлевізары.

2) Кожны беларус разумее беларускую мову
Нават расейцы, якія прыяжджаюць у Менск, без праблемаў разумеюць аб'явы ў мэтро і беларускія шыльды. Знойдзецца выбарнік, які скажа: «Ничего не понимаю, говорите на нормальном языке». Ня трацьце сілаў зь ім спрачацца. Два варыянты. 1) Гэта альбо этнічныя расейцы (такіх шмат ва ўсходняй частцы Беларусі, гарадах расьсяленьня савецкіх вайскоўцаў, напр. Берасьце). 2) Альбо гэта самы звычайны беларус, які пераехаў у горад зь вёскі, моцна камплексуе праз сваю гаворку. Такія імгненна адмаўляцца ад усяго, што іх зьвязвае з малой Радзімай, і пераходзяць на «язык».

3) Не прастасоўвацца – а цягнуць за сабой
Інфармацыйна-культурніцкая прастора спрэс запоўненая расейшчынай. Вырасла пакаленьне, для якога беларушчына не зьяўляецца нечым каштоўным. Тысячы адэптаў лукашэнкаўскай сыстэмы, ня здольныя мысьліць крытычна. Да нас далучаюцца 16-18-гадовыя актывісты, бальшыня – расейскамоўныя. Але праходзіць пару месяцаў – і пераходзяць на беларускую. У войску некаторыя салдаты усьлед за мной спрабавалі размаўляць, нават давалі вайсковыя каманды па-беларуску. Паказвайце добры прыклад. І людзі падцягнуцца. Калі выбарнік не зразумее слова – патлумачце яму.


Нездарма Лукашэнка грэбліва называе Менск «свядомым». Яго ванітуе ад усяго беларускага. Лукашэнкаўская эпоха рана ці позна (лепш рана) закончыцца, але гэта ня вырашыць праблемы мовы. Думаць трэба ўжо цяпер.

Comments

( 30 comments — Leave a comment )
jakub_v
Sep. 9th, 2011 10:51 am (UTC)
Слушныя развагі!
franak
Sep. 10th, 2011 05:43 pm (UTC)
проста накіпела. рукі апускаюцца, калі чую ад палітыкаў думкі пра тое, што ад мовы маем адмовіцца
polar_bird
Sep. 9th, 2011 10:53 am (UTC)
не, тут крыху другі аспект. носьбітаў мовы трактуюць як нейкіх вандроўных манахаў: пазітыўна, але несур'ёзна. найлепей сфармуляваў Лукашэнка: тыя, хто размаўляе па-беларуску, не умее нічога, акрамя як размаўляць па-беларуску.
ex_kiryla
Sep. 9th, 2011 07:03 pm (UTC)
Да, что-то в этом есть.
franak
Sep. 10th, 2011 05:44 pm (UTC)
раз на раз не прыходзіцца. я сутыкнуўся з тым, што беларускамоўных трактуюць хутчэй як жывёлаў з Чырвонай кнігі. Яны, вядома, класныя, але рэдкія, і ім нядоўга засталося...
polar_bird
Sep. 11th, 2011 09:41 am (UTC)
гэта таксама. але галоўнае, што прыпісваюць беларускамоўным - гэта ГСМ. г.зн. можа быць бм паэт ці мастак, але ня можа быць, скажам, кіраўніка прадпрыемства ці хірурга.
nasta_sonejka
Sep. 9th, 2011 02:21 pm (UTC)
Кожны беларус разумее беларускую мову
____________________________________

Ілюзія, ілюзія і яшчэ раз ілюзія.
dalahlad
Sep. 9th, 2011 05:23 pm (UTC)
15 год выкарыстання сведчаць, што гэта факт. Паспрабуйце - разбурыце сваю ілюзію!
nasta_sonejka
Sep. 9th, 2011 05:47 pm (UTC)
Нагадаю, што нават 1 выпадак "небеларускага беларуса" сведчыць, што ніякі гэта не факт.
я асабіста ведаю далёка не адзін такі выпадак.

я разумею, што жадаецца верыць, што ўсе ў нас так любяць мову, а як гэты запіс прачытаеш, уражанне складваецца, быццам бы беларусы мараць карыстацца беларускай, але ім забараняюць.

праблема ёсць і вялікая. але каб вырашыць яе, трэба адэкватна глядзець на рэчы, а не задавальняцца ілюзіямі. плацэба гэтую пралему не вырашыць
franak
Sep. 10th, 2011 05:44 pm (UTC)
досьвед досьвед досьвед
nasta_sonejka
Sep. 11th, 2011 07:09 am (UTC)
ой, прабачце, зусім забыла, што Вы на гэтую тэму пагутарылі з КОЖНЫМ жыхаром краіны.
vasyl_babych
Sep. 11th, 2011 02:13 pm (UTC)
Так, разумеюць ня ўсе. Сам чуў. Двойчы. Ў Менску.
Але, НУ І ШТО?! Гэта ня можа быць фактарам, праз які трэба адмаўляцца ад ўласных каштоўнасьцяў.
Людзі паважаюць чалавека з сільнай, ЎЛАСНАЙ пазіцыяй.
damavik
Sep. 9th, 2011 04:18 pm (UTC)
калі ты змяняеш мову калі размаўляеш з выбарцамі, то відавочна праяўляеш гнуткасць. але што тады ў табе нельга сагнуць?
я ўжо дастаткова шмат жыву, каб ведаць, што тэорыя ў гэтых пытаннях ніколі не супадае з практыкай) таму мова наўрад ці будзе козырам у гэтым, а вось здрада ёй, назаўжды застаецца ў сэрцы.
polar_bird
Sep. 9th, 2011 07:40 pm (UTC)
галоўнае - прыйсьці да ўлады. для гэтага любыя сродкі добрыя.
damavik
Sep. 9th, 2011 07:59 pm (UTC)
ага, праз выбары:-)
polar_bird
Sep. 9th, 2011 08:01 pm (UTC)
не, праз зьмену настрояў у большасьці насельніцтва.
franak
Sep. 10th, 2011 05:45 pm (UTC)
вось у гэтым і ёсьць розьніца.
улада любымі сродкамі? то бок, мы гатовыя хоць бы і часова здрадзіць мове дзеля ўлады?
polar_bird
Sep. 11th, 2011 07:12 am (UTC)
а калі паставіць у цэнтар сістэмы каардынат паставіць ня мову, а народ?
nastauka
Sep. 9th, 2011 10:08 pm (UTC)
"Мова пазытыўна вылучае"
Здаецца мне, негатыўны стэрэатып "па-беларуску?Значыць, БНФ" адыходзіць неўзабаве. І саступае месца іншаму: "па-беларуску гаворыш? Значыць, сумленны чалавек, табе можна давяраць". Неаднаразова падцвержана жыццём. І тут ужо размова не пра бясплатны праезд і +бал да адзнакі, а пра ўладкаванне на працу, перавагі беларускамоўным пры астатніх роўных умовах.
Я,канечне, не збіраюся давазваць, што гэта паўсюль і масава. Але ў маім жыцці дастакова шмат.
Проста будзьце паслядоўнымі і шчырымі. Чаго б гэта Вам не каштавала. А мова дапаможа заваяваць прыхільнікаў паўсюль.
franak
Sep. 10th, 2011 05:46 pm (UTC)
Re: "Мова пазытыўна вылучае"
+1
Беларуская мова - як адзнака інтэлігентнасьці
polar_bird
Sep. 11th, 2011 09:41 am (UTC)
Re: "Мова пазытыўна вылучае"
гуманітарнае інтэлігентнасьці.
cykera4ka
Sep. 19th, 2011 06:57 am (UTC)
Re: "Мова пазытыўна вылучае"
Ніхто й ня кажа, што бел. мова - гэта кепска....
Гаворка зусім пра іншае і, як бачыш, меркаваньні падзяляюцца ;)
vasyl_babych
Sep. 11th, 2011 02:09 pm (UTC)
Франак, вельмі добра пішаш!
Прыемна, што ёсьць такія людзі, з такой пазіцыяй!

Лукашэнкаўская эпоха рана ці позна (лепш рана) закончыцца, але гэта ня вырашыць праблемы мовы. Думаць трэба ўжо цяпер.
--------------------
++++!
Я пасьля паездкі ў Беларусь, для сабе гэта і адзначыў: бальшыня апазіцыі ўвогуле НЕ ЗЬБІРАЕЦЦА (!) нешта зьмяняць ў гэтай сферы!
Зычу посьпехаў!
franak
Sep. 18th, 2011 11:13 pm (UTC)
праблема, што многія новаяўленыя апазыцыянэры ня бачаць у мове каштоўнасьці
vasyl_babych
Sep. 19th, 2011 07:46 am (UTC)
Вось, менавіта так!
a_belanozhka
Sep. 13th, 2011 06:37 am (UTC)
Весьма убедительно, особенно про такси, это железобетонный аргумент.))))))))) Сударь, я не знаю, чему вас учат в Варшаве, но НАШИ ЛЮДИ В БУЛОЧНУЮ НА ТАКСИ НЕ ЕЗДЯТ!!! Неудачный пиар-ход.

Не, ну можно дойти вообще до крайности и, скажем, в кафешках есть еду, приготовленную только белорусскоязычными поварами, белорусами в седьмом колене, жить в квартирах, при постройке которых использовался белорусский язык, а спать исключительно с женщинами, которые стонут по-белорусски. И по-польски ещё. Только это очень, очень усложнит жизнь, таких барышень совсем немного, а на каком языке они заговорят в постели - вообще загадка, не уложишь - не узнаешь. Даже я на русский перехожу в самый неподходящий момент ;)

А я бы на вашем месте вообще для политических лозунгов чё-то новенькое поискала. Вы ведь знаете, что идеологический департамент ввёл программу по переходу к более широкому использованию белорусского языка? Не помню, как она правильно называется, но кажется, они выбивают почву у вас из-под ног. Если язык - ваш единственный аргумент, то тяжелёхонько вам придётся уже через годик.
franak
Sep. 18th, 2011 11:15 pm (UTC)
здымаць фільмы пра беларускую гісторыю і традыцыйную культуру, дзе персанажы гавораць на чисто русском языке - гэта сапраўды мавэтон
a_belanozhka
Sep. 24th, 2011 09:44 am (UTC)
) Які вы мілы! Вашая інфармацыя аб "чистейшем русском языке", мякка кажучы, некалькі застарэлая. Абставіны складваюцца так, што мае беларускія персанажы могуць загаварыць па-польску, англійску, французску, нават я пакуль не ведаю, на якой мове кіно ўбачыць свет і які ў яго будзе фінал: кто платит деньги, тот девушку и танцует, як кажуць. Я, як і Вы, залежу ад кан'юнктуры рынку. Толькі вам плоцяць за тое, каб вы крычалі "Далоў Лукашэнка!", а мне за тое, каб я рабіла якасны матэрыял - няважна, на якой мове. Бо "беларускае кіно" - гэта не абавязкова тое, што гучыць па-беларуску, але абавязкова тое, што зроблена камандай беларускіх прафесіяналаў - на любой мове,хоць на хіндзі. А вашае кіно, калі ўбачыць свет, будзе не беларускім, а польскім, бо там з беларусаў, наколькі я разумею, толькі вы сам і ёсць. Вельмі патрыятычна, нічога не скажаш. Будзем далей мерацца кінамі?

..."Маветон" - слова небеларускага паходжання. Прывет бальшой усім беларусафілам ад вас я перадам. :*


serialleming
Feb. 6th, 2012 09:42 pm (UTC)
Беларуский язык красивый.. единственное что я его в печатном виде, например, понимаю не с первого раза, а то и словарик приходится открывать)..
Но меня ему и не учили, я в Москве живу)
Но мне нравится, как он звучит..
Філіп Дайнека
Jul. 20th, 2012 11:06 pm (UTC)
Дзякуй
Дзякую за файны артыкул, Франак!
Мне ўвогуле здаецца што менавіна з мовы ўсе рэвалюцыйныя справы трэба пачынаць. Як сказаў Васіль Быкаў Беларускі народны рух павінен пачацца з нацыяналістычных ідэй. Не з ідэй свабоды, ці там змаганьня з Лукашэнкам, а менавіта з нацыяналістычных

Edited at 2012-07-20 11:06 pm (UTC)
( 30 comments — Leave a comment )

Profile

лошыца акцыя
franak
Францішак Вячорка
Моладзь.BY

Latest Month

October 2012
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner