
Сёньня адбыўся прагляд дакумэнтальнага фільма "Дзень Волі", зьнятага Юрыем Хашчавацкім, Алегам Дашкевічам пры ідэйнай і сцэнарнай падтрымцы Уладзіміра Арлова. Паказ адбыўся пры запоўненай залі сядзібы, з удзелам аўтараў фільма. Прыемна ўразіла, што бальшыня аўдыторыі - дзяўчаты
25-хвілінны фільм закліканы паказаць сусьветнай супольнасьці, у прыватнасьці расейцам, палякам, немцам, што Беларусь - гэта крута і што "мы самі па сабе". Як сказаў Арлоў, пры праглядзе фільма на днях Беларусі у Стразбуры некаторыя эўрадэпутаты моршчылі нос.
У дыскусіі пасьля фільма Рыгор Цісецкі з залі задаў "непрыемныя" пытаньні Хашчавацкаму, маўляў, "які мэсыдж гэтага фільма?" і "навошта вы робіце фільмы на заказ". На гэта Хашчавацкі ўсьміхнуўся: "Я тоже, когда был молодым, считал, что всё вокруг - говно".


==
Прыемна ўразіла, што бальшыня аўдыторыі - дзяўчаты
==
Якая тут сувязь?
Хлопцы патрэбны, хлопцы! А табе усё дзяучыны...