
Мора эмоцыяў, пабiтыя ногi i несусьветнае задавальненьне ад добрай гульнi атрымалi ўдзельнiкi футбольнага турнiру "За Свабоду й Незалежнасьць", праведзенага "Моладзьдзю БНФ" на школьнай пляцоўцы па вуліцы Захарава.
Першымi мерацца сiламi выйшлi каманды Маладога Фронту i Лiцэя iмя Якуба Коласа. Браты Iван i Iльля Шылы фактычна зьдзеквалiся з галкiпэра лiцэiстау Мiколы Лабковiча, прымушаючы яго выцягваць зь сеткi мяч за мячом. Некалькi разоу каманда лiцэя вырывалася з брамнiцкай зоны, але атакi нагадвалi хутчэй усхлiпы бездапаможнасьцi. Маладафронтауцы жартавалi, маўляў, "давайце вам лепш тэхнiчную паразу запiшам"... лiк 12:0
| Малады Фронт | Коласаўскі Ліцэй | 12:0 |
| Завод ХЗ | Забей.info | 0:2 |
| Моладзь БНФ | Малады Фронт | 0:5 |
| Забей.info | Маладыя дэмакраты | 6:0 |
| Моладзь БНФ | Коласаўскі Ліцэй | 1:1 |
| Завод ХЗ | Моладзь БНФ | 7:6(P) |
| Малады Фронт | Забей. info | 1:4 |
У гэты час на суседнiм полi каманда iнтэрнэт iнiцыятывы Zabej.info спаборнiчала са школьнай менскай камандай "Завод ХЗ". Матч праходзiў у роўнай напружанай барацьбе, лiдэрства першых было амаль незаўважнае. Перамога 2:0 гарантавала "забейцам" праход у фiнал.
Наступны матч у гэтай групе закончыуся фiяскам для каманды "Маладыя дэмакраты", якiя, прайграючы 0:6, пагадзiлiся на тэхнiчную паразу i выбылi з турнiра.
Жарсьцi кiпелi падчас спарынгу "жоутых" ("Моладзь БНФ") i "чорных" ("Малады Фронт"). МФ годна трымаў абарону, не прапускаючы анiводнай атакi супернiкаў. МБНФ дзейнiчала па флянгах, i спрабавала штурмаваць контраатакамi. Першы гол маладафронтаўцаў стаўся фатальным, i гульня Моладзi БНФ пасыпалася. Гаспадары турнiра прайгралi 0:5.
Наступнымi гулялi лiцэiсты супраць Моладзi БНФ, якая па папярэднiм матчы была досыць стомленая i разладжаная, што не перашкодзiла ёй трымаць увесь матч пад кантролем. Лiцэй гуляу больш агрэсiўна, чым з МФ, неаднаразова турбаваў брамы супернiка, хоць i безвынiкова. Але ўдача i напорыстасьць дапамагла лiцэю выйсьцi на нiчыю 1:1.
За трэцяе месца змагалiся "Завод ХЗ" i "Моладзь БНФ", якая абышла лiцэй паводле розьнiцы забiтых-прапушчаных. Каманды абмянялiся галамi i фаламi, нiхто не хацеў прайграваць. 6:6 у асноўны час. Дадатковыя таймы ня вызначылi пераможцу, а вось лятарэя пэнальцi усьмiхнулася "Завод ХЗ".
Фаварыты турнiру "Малады Фронт" i "Zabej.info" сустрэлiся ў фiнале. Гульня была досыць роўнай, але эмацыйнай. Якраз пачаўся дождж, заўзятары разьбеглiся, i фiнал атрымаўся невыразным. Пад цiскам супернiкаў маладафронтаўцы адышлi у абарону i прайгралi 1:4, пакiнуушы золата футбалiстам дружыны "Zabej.info".
Пераможцы атрымалi залацiсты кубак "За Свабоду i Незалежнасьць", перавязаны бел-чырвона-белымi стужачкамi. А найлепшым гульцом названы Iльля Шыла з "Маладога Фронту"

PS Ci buduć fotki? )))
я вас інакш углядаў...
я думаў, вы недапечаны анархіст. а аказалася, досыць прыстойны чалавек
"Матч праходзiў у роўнай напружанай барацьбе, лiдэрства першых было амаль незаўважнае" канешне не заўважнае калі з аднаго боку 1 удар па браме за гульню а з другой нават цяжка падлічыць колькі...
ну і яшчэ там рознае, але гэта неістотна бо перамога за намі.
А тое там нейкія лічбы ня аб'ектыўныя атрымліваюцца))))
наступнае - вушу!