Home

Чыста канкрэтна

рэглямэнт футбольнага турніра

рэглямэнт футбольнага турніра

Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс

РЭГЛЯМЭНТ ПРАВЯДЗЕНЬНЯ МОЛАДЗЕВАГА ТУРНІРА ПА МІНІ-ФУТБОЛЕ “ЗА СВАБОДУ І НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ”

У футбольным турніры бяруць удзел каманды складам 6 чалавек ( 5 на полі, 1 – на брамах). Узрост удзельнікаў ад 15 да 25 год. Абавязковая ўмова: ня маюць права ўдзельнічаць асобы, якія прафэсійна займаліся футболам. Дзеля ўдзелу ў турніры капітан каманды мусіць падаць заяўку з назвай сваёй дружыны і складам удзельнікаў не пазьней 23:00 23 жніўня.

Працягласьць турніра: 2 таймы па 15 хвілінаў, перапынак паміж таймамі 5 хв. Дадатковы час у таймах не прызначаецца. Сыстэма турніра: чэмпіянатная.

Рэглямэнт фінальнага матчу: калі асноўны час скончваецца унічыю, то прызначаюцца дадатковыя 2 таймы па 5 хв. кожны. У дадатковыя таймы працуюць правілы сярэбранага мяча. Калі лік пасьля дадатковых таймаў застаецца нічыйным, - прызначаецца сэрыя пэнальці (5). Калі пасьля сэрыі пэнальці лік таксама застаецца нічыйным, - гуляюць правілы залатога пэнальці.

Кожная каманда мае права вылучыць са свайго складу судзьдзю.
Пераможца атрымае Кубак  За Свабоду і Незалежнасьць.

Аргкамітэт турніра забясьпечвае каманды пітвом.

Турнір пачынаецца а 10-й гадзіне 24 жніўня на полі па вул. Захарава паміж станцыяй хуткай дапамогі і гімназіяй.


Кантактны тэлефон +375 29 6010769

---

удзел возьмуць Моладзь БНФ, каманды коласаўскага ліцэя, ЗБС, Маладога Фронту і інш. Запрашаем!

Распрацавана LiveJournal.com