Колькі існуе людзей, столькі існуе меркаваньняў што да лёсу Лошыцкага парка. Усе пагодзяцца, што рэканструкцыя неабходная. Але ўзьнікаюць заканамерныя пытаньні: якім коштам і якімі мэтадамі адбываецца гэтая рэканструкцыя? І чаму пляны рэканструкцыі баяцца публікаваць?
Я сустрэўся зь Яўгенам Церахавым. Яўген Церахаў быў дырэктарам з 1989 па 1997 год, а з 1997 па 2007 – намесьнікам дырэктара Лошыцкага парка. Летась яго папрасілі, як у нас кажуць, “сысьці”. Ці не з нагоды рэканструкцыі?
Паводле Церахава, рэканструкцыя парка ня ёсьць зло. У прадстаўленай канцэпцыі сапраўды не гаворыцца пра знос млына, гістарычных будынкаў, гвалтоўную перабудову ляндшафта. Мы баяліся, што на месцы Лошыцкай сядзібы збудуюць муляж. Гэта нібыта было ў плянах, але дырэктарка Левіна настаяла на тым, каб абмежаваліся касмэтычным рамонтам.
Мы, як прадстаўнікі грамадзкасьці, ў праве патрабаваць грамадзкай дыскусіі што да лёсу парка. Зважаючы на плян рэканструкцыі, шэраг пытаньняў застаецца без адказу:
Мы – усе, каму неабыкавы лёс Лошыцкага парка, – павінны патрабаваць:
1) публікацыі канцэпцыі рэканструкцыі ў СМІ
2) правядзеньня грамадзкай дыскусіі з удзелам прадстаўнікоў грамадзкасьці, а таксама спэцыялістаў, у выглядзе канфэрэнцыі альбо круглага стала.

- Якім чынам будуць вырашыцца фундамэнтальныя для беларускага турбізнэсу праблемы:
- a. стварэнне прымальных для правядзеньня экскурсій і адпачынку умоваў пры кепскім надвор’і; </li>
- b. кампэнсацыя разнастайных формаў антрапагеннага ціску на прыроднае асяродзьдзе ў турзонах; </li>
- c. шматразовае расшырэньне асартымэнту забаўляльных і турыстычных паслугаў? </li>
- Якое месца Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса ў сыстэме турзон Рэспублікі Беларусь?
- Якія падзеі зь гісторыі парка, прыродныя і створаныя чалавекам выбітнасьці могуць быць уключаныя ў экскурсійны паказ;
- Якія замежныя і пэрспэктыўныя тэхналёгіі турыстычных і забаўляльных паслугаў будуць аказвацца ў турзоне “Лошыцкая сядзіба”;
- Якія формы абслугоўваньня турыстычных групаў і інідывідуальных наведнікаў і ў якім аб’ёме будуць рэалізаваны ў дадзенай турыстычнай зоне? Якія сацыяльныя групы могуць быць спажыўцамі дадзеных паслугаў?
- Па якіх траекторыях будуць праходзіць асноўныя экскурсійныя маршруты, і як будзе каардынавацца абслугоўваньне значнай колькасьці турыстычных групаў?
Мы – усе, каму неабыкавы лёс Лошыцкага парка, – павінны патрабаваць:
1) публікацыі канцэпцыі рэканструкцыі ў СМІ
2) правядзеньня грамадзкай дыскусіі з удзелам прадстаўнікоў грамадзкасьці, а таксама спэцыялістаў, у выглядзе канфэрэнцыі альбо круглага стала.

нват карцінку паставілі! а нашы ж газеты кепскага ня пішуць
Не па тэме
замест koziel зявіўся жж юзер Franak, такі ўвесь афіцыйны і з падрабязнай біяграфіяй :)
ну, удачы, усё ж такі як новае жыцьцё пачаў :)
Re: Не па тэме
Я таксама падзяляю абраную стратэгію дзеяньняў. Але жадаю прапанаваць перайсьці да канкрэтных захадаў па яе ажыццяўленьні.
Калі мы 21 ліпеня зьбіралі подпісы пад складзеным вам зваротам у Мінгарвыканкам, было дужа шмат ахвотных ня толькі падпісацца, але і самім пачаць зьбіраць подпісы. Вы казалі, што гэты зварот можна будзе спампаваць у інтэрнэце. Але, нажаль, высьветлілася, што ён быў складзены няграматна, а значыць, не падлягаў разгляду.
У інтэрнэце ні яго, ні выпраўленага варыянту дагэтуль няма.
Наколькі я ведаю, да вас з прапановамі дапамагчы ў гэтай справе зьвярталіся юрысты. Мяркую, іх можна папрасіць правільна аформіць лісты ў належныя інстанцыі. Так як ёсьць сувязі і са СМІ, для хаця б нейкай эфектыўнасьці варта гэтыя лісты апублікаваць.
Я прапаноўваю скласьці тэкст і яшчэ раз зарганізаваць агульную сустрэчу ў парку для збору подпісаў. Спадарыня Ніка Сандарс можа без праблем дадаць культурную частку.
Калі вы згодны, але па нейкіх прычынах ня можаце, ці не жадаеце гэтым зараз займацца, ці ў выпадку загружанасьці (я гатовая ўзяць гэта ня сябе) я прашу вас, калі ласка, па магчымасьці даслаць мне кантакты ахвотных дапамагчы юрыстаў на maraczka@gmail.com.
Давайце зоймемся гэтай справай сур'ёзна і адказна і паспрабуем дамагчыся якога-небудзь эфекту!
Дзякуй!