26 жніўня а 19 гадзіне адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма Юрыя Хашчавацкага і Уладзіміра Арлова “Дзень Волі”, знятага на замову тэлеканала “Белсат” У фільме паказаная гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі вачыма пісьменніка і гісторыка Уладзіміра Арлова, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы, якая жыве і працуе ў Канадзе, журналіста Радыё Свабода Сяргея Навумчыка. Удзельнікі разважаюць не толькі над мінулым, але таксама і над шанцамі Беларусі на атрыманне сапраўднай незалежнасці. Фільм заканчваецца выказваннем Вацлава Гавэла, што “без дэмакратычнай Украіны і Беларусі не можа быць дэмакратычнай Еўропы”.
Прэзентацыя фільма “Дзень Волі” ў Мінску адбудзецца 26 жніўня а 19 гадзіне у сядзібе БНФ (пр. Машэрава, 8); у Гомелі – 31 жніўня а 19 гадзіне па адрасе вул. Палеская, 52; у Магілёве – 2 верасня ў 18:00 у сядзібе МГА “Кола сяброў”. Паказы фільма адбудуцца таксама ў Віцебску, і Гродна. Удзел у імпрэзах, верагодна, возьмуць рэжысёр Юрый Хашчавацкі і гісторык Уладзімір Арлоў.

Пра Дашкевіча ня ведаю
http://www.charter97.org/be/news/20
http://belarus-live.tv/component/op
Яшчэ спасылак даць ці дастаткова? А то крыўдна, што ўсе толькі пра Хашчавацкага помняць, а пра Дашкевіча - не.
абвязкова пазначым
і запросім