Расчыстка кiрауництва БСДП (Г), зьняцьце Казулiна з пасады старшынi сьведчыць пра падрыхтоуку партыi да перадачы Калякiну. БСДП (Г) у такiм выпадку губляе незалежнасьць i становiцца хрыбтом "Саюза левых сiл", кiраваным лiдэрам камунiстау.
![]() |
Вы праглядаеце журнал Стварыць рахунак на LiveJournal Далей... |
А калі ўжо пра агульныя рэчы -вось вы, Франак, личыце, добра, што ў нас замест адной моцнай нацыянальнай арганізацыі існуюць тры франты, некалькі сацыяльна-дэмакратычных партый, БХД, Правы Альянс, РЗС і г.д. Я не ўлічваю АГП І ПКБ, бо яны маюць трохі адрозныя погляды. З пункту гледжаньня выбарца гэта кепска, бо ён ня ведае, а хто лепей. а хто сапраўдны. Можа гэта добра для лідараў шматлікіх партый, ядля якіх гэта бізнэс. доступ да рэсурсаў. Аспрэчце, калі жадаеце, бо такая думка шмат у каго з шэраговых апазіцыянераў
Я лічу, вельмі добра, што ў нас ёсьць увесь спэктар палітычных арганіацыяў. Мне падабаецца швэдзкая 7-партыйная сыстэма, яна лёгка пераносіцца на беларускую палітычную традыцыю. А да двухпартыйнасьці яшчэ трэба расьці.
У нас ёсьць ультра-правыя (КХП-БНФ), правацэнтрысты (Партыя БНФ), правацэнтрысты-хадэкі БХД, лібэралы (АГП), сацдэкі (БСДП (Г) і БСДП Статкевіча), камуністы (ПКБ, КПБ). Сёньня выбарніку цяжка разабрацца, для гэтага створана АДС, куды ўвайшлі амаль усе жывыя партыі. І выбарнік лёгка адрозьніць нашага кандыдата ад лукашыста. Ніякай сувязі паміж колькасьцю партыяў і рэсурсамі - няма.
Мілінкевіч, МФ, Правы Альянс ня ёсьць палітычнымі партыямі. МФ - сукаардынуецца з БХД, часткова - Партыяй БНФ. Правы Альянс - з Партыяй БНФ. Мілінкевіч пакуль не выгадаваў сваёй Партыі (напэўна, і не выгадуе) і, дзякуючы высокай папулярнасьці, дзейнічае як беспартыйны палітычны лідэр.
ёсьць грунтоўныя каштоўнасьці на базе якіх можна яднацца:
Ці падтрымліваюць усе сябры АДС наступнае:
-незалежнасьць Беларусі, адназначна супраць Саюзу з Расеяй
-рынкавая эканоміка, інтэграцыя ў еўрапейскую і сусьветную экваноміку
-паступовае пашырэньне ўплыву й развіцьцё беларускай мовы
-дэмакратыя, свабода СМІ, палітычныя свабоды й правы для ўсіх грамадзян
маеш рацыю
МФ, ПБНФ, РЗС і БСДГ - блізкія ідэалягічна. і іх аб'яднаньне магло б мець сэнс, каб было з кім аб'ядноўвацца.
ПБНФ тройчы прапаноўвала Мілінкевічу аб'яднацца. той тройчы адмаўляўся, баючыся брэнду БНФ. МФ - не палітычная партыя. БСДГ - змаргіналізавалася.
цяжка капіяваць польскі досьвед на беларускія рэаліі.
Для АГП хіба пытаньне з белмовай не прынцыповае, а ад ПКБ увогуле чакаць можна ўсяго. Ці можа Калякінцы падтрымліваюць усе чатыры пункты?
Польскі досьвед гэта канешне польскі. але я меў на ўвазе універсальныя рэчы, што сіла ў еднасьці. Той жа Саюдзіс і іншыя народныя франты ў Балтыі. Там дзе няма істотнай розніцы ў поглядах не павінна быць розных партый. Ня ведаю, чаму ПБНФ не можа быць такой яднаючай партыяй. Чамусьці яна наадварот адштурхоўвае шмат каго з маладых палітыкаў ужо цягам доўгіх гадоў. Чаму Мі не захацеў увайсьці ў БНФ? А яму прапанавалі стаць лідэрам партыі?
хутчэй за ўсё АГП і ПКБ не падпішуцца пад гэтымі пунктамі
ПБНФ не адштурхоўвае палітыкаў. вельмі шмат палітыкаў расьце менавіта ў Фронце і працуюць у Фронце. некаторыя захады неабходныя дзеля партыйнае дысцыпліны.
Мі прапаноўвалі ўступіць у БНФ і нават стаць старшынём (у выпадку абраньня зьездам). але ён адмовіўся.
зараз ён - "единал"
Фронт здольны сам сябе убараніць.