You are viewing [info]franak's journal

лошыца акцыя


«Беларусь? Дзе гэта?» — запыталася чорная афрыканская памежніца, гартаючы беларускі пашпарт. Натрапіўшы на чэскую візу, удакладніла: «Гэта ў Нямеччыне?» Гэтаксама мала я ведаў пра Паўднёвую Афрыку, як і гэта маладая дзяўчына пра Беларусь.

Беларусь і Паўднёвую Афрыку разьдзяляюць 10 тысячаў кілямэтраў і 1 гадзіна розьніцы ў часе. Паміж нашымі краінамі пакуль няма настолькі шчыльных палітычна-эканамічных стасункаў, як, напрыклад, з Вэнэсуэлай. Ляцець давялося празь Нямеччыну. Штовечар з Франкфурту ў Яганэсбург з інтэрвалам у адну гадзіну вылятаюць два гіганцкія аэробусы А380 па 500 чалавек у кожным. Дарэчы, сёньня гэта самы вялікі пасажырскі самалёт на сьвеце. Кошт адной такой машыны — 346 млн даляраў. Гэта амаль 2/3 бюджэту ўсёй беларускай арміі.

I. Наш чалавек у Паўднёвай Афрыцы. Чытайце на сайце "Радыё Свабода"

Read more... )
лошыца акцыя
Мой вайсковы зампаліт выклаў у інтэрнэце відэа, за якое мне калісьці пагражаў крымінальнай справай.

Дзесьці год пасьля пачатку службы, калі мяне ў 5-6 раз абяцалі "згнаіць у нарадах", адбыўся цікавы інцыдэнт.  Была другая гадзіна ночы. Казарма зачыненая.  Трэці запар нарад бяз сну. Усе адпачывалі, мне ж спаць забаранялася. Але я ўхітрыўся на пару хвілінаў прыдрамаць, седзячы. Камандзір роты маёр Авецісян гэта зьняў на мабільны тэлефон . Нібыта жартам. Аднак перадаў зампаліту. Зампаліт жа абвінаваціў мяне ў халатнасьці, невыкананьні службовых абвязкаў, пагражаў 2 гадамі дысбату. Аднак потым неяк сьціхла. 

R.I.P. Волечка Гудкова

лошыца акцыя

27 сьнежня ня стала 24-гадовай Волечкі Гудковай. Ня верыцца. Здаецца, што вечна вясёлая Волечка вырашыла у чарговы раз з нас пажартаваць. У Маскве, дзе Волечка апошнім часам вучылася і працавала, яе зьбіла шалёная машына.

Мы сябравалі больш за 17 гадоу, ад 1 клясы, пасьля разам хадзілі у Коласаускі ліцэй. Ну ня так, што заужды сябравалі, часам я яе цягау за валасы, а я яна пісала пра мяне абразьлівыя вершыкі. Аднойчы ёй празь мяне паставілі нездавальняючыя паводзіны, але Волечка мне тады як сьлед адпомсьціла.) Гэта мой самы блізкі сябра, якога я меу. Усе успаміны пра яе выклікаюць прыемную усьмешку.

Мы разам рыхтаваліся да заняткау і разам прагульвалі, гулялі у кампутарныя гульні, рабілі фотасэсіі, падарожнічалі, гаварылі пра жыцьцё і па справах, зьбіралі подпісы на выбарах, ставілі спэктаклі, хадзілі на акцыі, абаранялі ліцэй, адзначалі сьвяты, у Менску і Слабадзе.

Волечка - адзіная такая на сьвеце. Сьмелая. Сапраудная беларуска. Не трывала несправядлівасьць. Ішла у першых шэрагах. Відаць, удзельнічала ва усіх ліцэйскіх акцыях. Сябра аргкамітэту "Моладзі БНФ". Заужды мела уласны пункт гледжаньня. Была таленавітым фатографам і сацыёлягам. Зрэшты, прага ведау і прывяла яе у злашчасную Маскву, дзе Волечка заканчвала магістратуру Вышэйшай школы эканомікі. Волечка была добрая. Яе немагчыма не любіць.

Бацькі Волечкі актыуна удзельнічалі у беларускім дэмакратычным руху, дапамагалі ліцэю. Сястра Даша таксама закончыла ліцэй.

Гэта вялікая страта. Жыцьцё несправядлівае. Забірае нашых найлепшых маладых людзей. Мне, нам усім, будзе не хапаць цябе. Спачывай зь мірам, мілая Волечка.

Posted via LiveJournal app for iPhone.

лошыца акцыя
«Беларускі Гальфстрым» пры падтрымцы кампаніі “Народны Журналіст” прэзэнтуе дзьве музычныя кружэлкі – сьпяваная паэзія С. Сокалава-ВоюшаПасьпеўкі” і беларускі раманс “Шыпшына”. Дыскі выдадзеныя абмежаваным накладам, можна набыць у распаўсюднікаў беларускай музыкі альбо замовіць празь мяне.

Сокалаў-Воюш, Тацяна Грыневіч, Пасьпеўкі, беларуская музыкаПАСЬПЕЎКІ – супольная праца слыннага беларускага паэта С. Сокалава-Воюша і сьпявачкі Тацяны Грыневіч. Многія зь песень Воюш выконваў на шматлікіх канцэртах і кватэрніках. Тут ёсьць і дзіцячыя песьні ў выкананьні Адася Матафонава. І пранізьлівыя сьпевы Т. Грыневіч на вершы Пушкіна і Цютчава, кранальнае выкананьне палянэзу “Разьвітаньне з Радзімай”. Сам Сокалаў-Воюш выконвае некалькі песень на вершы Аляксея Суркова, Расула Гамзатава і інш.. “Пасьпеўкі” – сапраўдны артэфакт для фанатэкі сьведамага беларуса

Тэксты песьняў і  пераклады СЕРЖУКА СОКАЛАВА-ВОЮША ў выкананьні Тацяны Грыневіч і Адася Матафонава. Фартэпіяна – Вольга Кашэвіч.
  1. Чаравікі. Муз. Тацяны Грыневіч.
  2. Школьны званок. Муз. Тацяны Грыневіч.
  3. Першыя ўрокі. Муз. Тацяны Грыневіч.
  4. Самая прывабная. Муз. Тацяны Грыневіч.
  5. Вальс разьвітаньня. Муз. Тацяны Грыневіч.
  6. О хвойка. Сл. Мельхіёра Франка. Муз. Эрнэста Аншульца.
  7. Белыя каляды Сл. і муз. Ірвінга Берліна. 
  8. Сьвяціся зорачка. Сл. Васіля Чуеўскага. Муз. Пётры Булахава..
  9. Пры мне красуня не сьпявай Сл. Аляксандара Пушкіна. Муз. Сяргея Рахманінава.
  10. Я стрэнуў вас. Сл. Фёдара Цютчава. Муз. невядомага кампазытара, адрэдагаваная Йванам Казлоўскім.
  11. Мой вагонь. Сл. Якава Палонскага. Муз. Пятра Чайкоўскага.
  12. Ці згінуў той фрэгат. Словы й музыка Георгія Васільева й Аляксея Івашчанкі.
  13. Разьвітаньне з Радзімай (палянэз). Муз. Міхала Клеафаса Агінскага.
  14. Ёсьць толькі мах... Сл. Леаніда Дзербянёва. Муз. Аляксандра Зацэпіна.
  15. Зямлянка. Сл. Аляксея Суркова. Муз. Канстантына Лістова. Пераклад прысьвячаецца Зінаідзе Бандарэнцы.
  16. Жураўлі. Сл. Расула Гамзатава. Муз. Яна Фрэнкеля.




Тацяна Грыневіч. Шыпшына. Беларускі раманс. Беларуская музыкаБЕЛАРУСКІ РАМАНС “ШЫПШЫНА”.  Творчы праект сьпявачкі Т.Грыневіч. 19 пранікнёных рамансаў на вершы клясыкаў беларускай літаратуры – Ларысы Геніюш, Я. Коласа, Алеся Гаруна, Натальлі Арсеньневай, Канстанцыі Буйло і іншых.

 ТАЦЯНА ГРЫНЕВІЧ – вакал, гітара. ВОЛЬГА КАШЭВІЧ – фартэпіяна.
 
  1. Кветка шыпшына. Сл. У. Караткевіча, муз. народная. 
  2. Месяц. Сл. Я. Коласа, муз. К. Галкоўскага.
  3. Зямля. Сл. Л. Геніюш, муз. Т. Грыневіч. 
  4. Дарога. Сл. Я. Коласа, муз. Э. Зубковіч.
  5. Восень. Сл. А. Гаруна, муз. Э. Зубковіч.
  6. Ветру. Сл. А. Гаруна, муз. Э. Зубковіч.
  7. Калыханка. Сл. Н. Арсеньневай, муз. Э. Зубковіч.
  8. Жаўранак каханьня. Сл. Р. Барадуліна, муз. Т. Грыневіч.
  9. Вясновы вечар. Сл. Н. Арсеньневай, муз. Э. Зубковіч.
  10. Сонца за хмаркамі. Сл. Н. Тарас, муз. І. Сушко.
  11. Мроя. Сл. Н. Арсеньневай, муз. Э. Зубковіч.
  12. Не кранай. Сл. Л. Геніюш, муз. Т. Грыневіч.
  13. Адна, ізноў адна. Сл. К. Буйло, муз. К. Галкоўскага.
  14. Не магу я знайсьці тое слова. Сл. А. Русака, муз. І. Любана.
  15. Знае сэрца. Сл. Н. Арсеньневай, муз. Э. Зубковіч.
  16. Белы сьнег. Сл. і муз. С. Новіка-Пеюна.
  17. Я душу нявыгойна параніў. Сл. М. Кавыля, муз. Э. Зубковіч.
  18. О, Беларусь, мая шыпшына. Сл. У. Дубоўкі (устаўка Л. Геніюш), муз. М. Шчаглова-Куліковіча.
  • 1 comment
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Steve Jobs Day in Minsk

лошыца акцыя
Steve Jobs Day. Стыў Джобс. Стыв Джобс. Вечер Памяти. CoffeOn

http://www.coffeeon.by/

Хутчэй за ўсё, 14 кастрычніка назаўжды стане днём Стыва Джобса. Гэтая ідэя была падхопленая многімі інтэрнэт-рэсурсамі. А цяпер больш падрабязна, што трэба рабіць у гэты дзень.

Першае - Размаўляйце пра Стыва. Гэта ня зойме шмат часу. Расказвайце ў twitter'ы з пазнакай #stevejobsday. Раскажыце пра тое, як зьдзяйсьненьні Джобса паўплывалі на вашае жыцьцё. Распавядзіце пра гэта Вконтакте, Facebook, у любой сацыяльнай сетцы.

Другое - апраніся як Стыў. Чорная вадалазка - вось вопратка на гэты дзень. На працу, у школу, інстытут - няважна. Калі хочаце - можна дадаць блакітныя джынсы і белыя красоўкі. Сфатаграфуйцеся ў гэтай вопратцы і пастаўце фота ў любой сацыяльнай сетцы.

Кафэ-бар "Coffee-On" (вул. Суражская, 4)
Будзе 5 паказаў кіно Pirates of Silicon Valley — «Піраты Крамянёвай даліны»
13 вечарам а 21:00
14 у дзень а 13:00 і вечер а 22:15
16 вечарам а 21:00
17 вечарам а 21:00

14 кастрычніка вечар - узяць удзел у мерапрыемстве запрошаныя музыкі Ляпіс Трубецкой, Лявон Вольскі, Дай Дарогу, Пётр Клюеў, GF. Frederic, MEDUZA, The Toobes, Разбітае Сэрца Пацана, IQ48, Sub Rosa Dictum, Green Pepper, Lite Sound, The Stokes, Dali, Akute і Нестандартный Вариант.

Уладзіміру КОЛАСУ - 60!

лошыца акцыя

На такіх людзях, як Уладзімір Колас, трымаецца беларуская адукацыя і культура. Лідэр беларускай творчай інтэлігенцыі, кінарэжысэр, пэдагог. Чалавек з багатай біяграфіяй, доўгім сьпісам заслугаў і зьдзяйсьненьняў. Але галоўная яго заслуга - сотні таленавітых выпускнікоў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.


Хто ж яны, выпуснікі Коласа? Сотні цікавых людзей. Былы кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч, журналістка Адэля Дубавец, галоўны рэдактар "Эўрарадыё" Віталь Зыблюк, літаратар Сяргей Сматрычэнка, . Выпускнікі ліцэю жывуць і працуюць на ўсіх кантынэнтах плянэты, апрача Антарктыды. Некаторыя вярнуліся ў ліцэй, працуюць як выкладнікі.

Для мяне Уладзімір Колас - найперш дырэктар Ліцэю. Жорсткі, але справядлівы. Спрачацца зь ім складана, часам бессэнсоўна. Патрабавальны. Але эфэктыўны. Колас паставіў ліцэй на рэйкі. Гэта я прыйшоў у ліцэй зь беларускай сям'і, а для многіх гэта быў новы нязьведаны сьвет - свабоды, сяброўства, Беларушчыны. Як капітан карабля, Колас задаваў ліцэю кірунак, і мы плылі.  І нават у непагадзь-навальніцу, калі ліцэй трапіў пад абстрэл лукашэнкаўскай сыстэмы, Колас ня здаўся, трымаў абарону разам з намі, ліцэістамі, бацькамі і выкладнікамі. Вось ужо 8 год Коласаўскі ліцэй у падпольлі.

Колас - выдатны рэжысэр. Я ўдзельнічаў у некалькіх спэктаклях пад яго кіраўніцтвам, паводле Мальера, Ануя. Зь вядомых прычынаў да конкурсу нас не дапускалі, але заўжды бралі "прыз глядацкіх сымпатыяў". Колас паставіў геніяльны спэктакаль "Народны Альбом" паводле п'есы Міхала Анемпадыстава. 

Колас ініцыятываў і правёў Бізнэс-тыдзень у Беларусі, калі ў Менск прыехалі амэрыканскія бізнэсоўцы і вучылі нас асновам прадпрымальніцтва. Зьняў кранальны дакумэнтальны фільм "Галерэя Ады" пра Аду Райчонак, жанчыну, якая, прарываючы закасьцянелую сыстэму, сродкамі мастацтва спрабуе разварушыць вёску. Фільм ацанілі ў сьвеце, узнагароджаны шэрагам узнагародаў у розных частках сьвету.

Напісаў кнігу "Лёс ліцэя" пра стварэньне, станаўленьне і жыцьцё alma mater.

Пасьлядоўны палітык. Вылучаўся на выбарах у Парлямэнт (калі можна яго так назваць), правёў выдатную кампанію. Колас стварыў і ўзначаліў Беларускую раду інтэлігенцыі. Падчас выбарчай кампаніі 2010 г. прыклаў усе намаганьні дзеля вылучэньня адзінага кандыдата ад апазыцыі. 


Ад імя сяброў і ліцэістаў сардэчна віншую з 60-годзьдзем! Зычу аптымізму, моцы дзеля новых перамогаў, натхненьня ў жыцьці і працы. Зычу, каб у гэтыя сьветлыя дні Вас атачалі блізкія людзі! 

Пра Уладзіміра Коласа: http://www.novychas.org/person/уладзімір-колас


Колас Уладзімір. Ліноўка каля зачыненага ліцэя. У будынку ліцэя ўжо суд
Колас Уладзімір. Ліноўка каля зачыненага ліцэя. У будынку ліцэя ўжо суд

Адміністрацыя ліцэю з Каляднай зоркай.
Адміністрацыя ліцэю з Каляднай зоркай.

Ліцэісты з выкладнікамі і Адміністрацыяй
Ліцэісты з выкладнікамі ў Вільні


Старое інтэрвію з Коласам :



лошыца акцыя
Галіна Сямдзянава. Сьцяг. Вярхоўны Савет РБ. Парлямэнт. БНФ. Беларускі Рух
Галіна Сямдзянава і бел-чырвона-белы сьцяг. 1991

Так, 24 жніўня 1991 менавіта Галіна Сямдзянава (на фота) прынесла ў залю паседжаньняў бел-чырвона-белы сьцяг. Яна пранесла яго праз калідор трэцяга паверха, потым па калідоры другога паверха каля кабінэту старшыні ВС Дземянцея – да фае перад Авальнай заляй. Голубеў яго ўнёс і замацаваў ля Прэзыдыюму, як сымбаль сувэрэнітэту Беларусі. У другі дзень сэсіі сьцяг у залю ўнёс касманаўт Уладзімір Кавалёнак.

Сёньня, праз 20 год, 18 верасьня 2011, Галіна Сямдзянава сышла з жыцьця, так і не дачакаўшыся свабоднай Беларусі. У той залі вісіць гідкае чырвона-зялёнае палотнішча, засядаюць іншыя людзі, і няма там чалавека, які асьмеліцца на ўчынак, хоць бы блізка падобны да таго, што зрабіла спадарыня Галіна. 

Яна была цікавай жанчынай, выдатным палітыкам. Для мяне гэта быў Чалавек зь вялікай літары, надзвычайнага аўтарытэту і годнасьці. Сапраўдная беларуска. Увесь час захапляўся, зь якой напорыстасьцю, упэўненасьцю і , дасьведчанасьцю яна прыступала да кожнай працы. І калі Крэчку, Койпіша і мяне нахабна выключалі з Фронту, Галіна Сямдзянава не была ў баку, за нас заступілася, а потым у знак пратэсту выйшла з партыі, якой прысьвяціла больш за 20 год жыцьця. Не магу прабачыць, як Янукевіч сказаў, пра тых, хто выйшаў (сярод іх была Сямдзянава), што "гэтыя людзі не ўяўляюць каштоўнасьці для партыі". Якраз на такіх людзях партыя трымалася.

У 2010 годзе актыўна ўдзельнічала ў выбарах, дапамагала ў назіраньні, удзельнічала ў Менскай гарадзкой выбарчай камісіі. Адмовілася падпсіваць пратакол. Увогуле, не ўяўляю, каб Галіна Сямдзянава хоць раз, хоць у нейкай справе здрадзіла сваім прынцыпам.

Міліцэйскія ператрусы, пастаянны ціск з боку КДБ, хваляваньне - вось прычыны хваробы, якая напала на спадарыню Галіну і літаральна за некалькі месяцаў яе спаліла. Яна ўсё ўспрымала вельмі блізка і балюча. Тыя, хто ведалі пра хваробу, дапамагалі, зь Беларусі і Польшчы, зь іншых краінаў.

Сьветлая Памяць!
лошыца акцыя
Беларуская мова. Палітыка. Выбары.

На якой мове ісьці да выбарніка? Учора спрачаўся зь сябрамі, якія зь пенай ля роту даказвалі, што трэба праяўляць гнуткасьць, павагу да выбарніка і размаўляць зь ім на яго мове. То бок на расейскай. Лёгіка ў гэтым ёсьць. Але! Ад перапісу 1999 г. колькасьць беларускамоўных зьменшылася ўтрая. Рэжым заганяе мову ў рэзэрвацыю. І самае сумнае, няма каму, апроч як нацыянальна-дэмакратычнай апазыцыі, яе абараніць.

1) Беларуская мова - як козыр для палітыка
У Беларусі няма выбараў. Няма рэальнага падліку галасоў. Сьцьверджаньне, што беларусы не галасуюць за беларускамоўных, - неабгрунтаванае. Яго немагчыма пацьвердзіць альбо абвергнуць. Выбарчая кампанія – магчымасьць паразмаўляць зь людзьмі, распрапагандаваць свае ідэі і каштоўнасьці, у тым ліку – мову. 90% беларусаў успрымаюць яе пазытыўна. Неаднаразова таксоўшчыкі, калі чулі мову, ня бралі зь мяне грошай. На рынку рабілі зьніжку. У кавярнях частавалі. «О як прыемна чуць беларускую мову!» - чую штодня. Апазыцыя сама сабе прыдумала, што мова адпалохвае. Калі выбарнік пабачыць, што вы шчыра гаворыце па-беларуску, што гэта не піяр, ён вас запомніць і абавязкова падтрымае. Мова пазытыўна вылучае сярод іншых кандыдатаў. Вядома, будуць тыя, хто скажа: «А! Гаворыце па-беларуску – значыць, апазыцыя, БНФ!» - Так, апазыцыя. Так, па-беларуску. Не спрачайцеся, бессэнсоўна. Гэты чалавек рэтрансьлюе роўна тое, што пачуў па тэлевізары.

2) Кожны беларус разумее беларускую мову
Нават расейцы, якія прыяжджаюць у Менск, без праблемаў разумеюць аб'явы ў мэтро і беларускія шыльды. Знойдзецца выбарнік, які скажа: «Ничего не понимаю, говорите на нормальном языке». Ня трацьце сілаў зь ім спрачацца. Два варыянты. 1) Гэта альбо этнічныя расейцы (такіх шмат ва ўсходняй частцы Беларусі, гарадах расьсяленьня савецкіх вайскоўцаў, напр. Берасьце). 2) Альбо гэта самы звычайны беларус, які пераехаў у горад зь вёскі, моцна камплексуе праз сваю гаворку. Такія імгненна адмаўляцца ад усяго, што іх зьвязвае з малой Радзімай, і пераходзяць на «язык».

3) Не прастасоўвацца – а цягнуць за сабой
Інфармацыйна-культурніцкая прастора спрэс запоўненая расейшчынай. Вырасла пакаленьне, для якога беларушчына не зьяўляецца нечым каштоўным. Тысячы адэптаў лукашэнкаўскай сыстэмы, ня здольныя мысьліць крытычна. Да нас далучаюцца 16-18-гадовыя актывісты, бальшыня – расейскамоўныя. Але праходзіць пару месяцаў – і пераходзяць на беларускую. У войску некаторыя салдаты усьлед за мной спрабавалі размаўляць, нават давалі вайсковыя каманды па-беларуску. Паказвайце добры прыклад. І людзі падцягнуцца. Калі выбарнік не зразумее слова – патлумачце яму.


Нездарма Лукашэнка грэбліва называе Менск «свядомым». Яго ванітуе ад усяго беларускага. Лукашэнкаўская эпоха рана ці позна (лепш рана) закончыцца, але гэта ня вырашыць праблемы мовы. Думаць трэба ўжо цяпер.
лошыца акцыя
Я вучыўся зь сястрой Ярэка Пясецкага - Веранікай. У 8-ай гімназіі. А мая старэйшая сястра - з братам Паўлюком. Можна сказаць, мы сябравалі сем'ямі. Гэта надзвычай шчырыя, адказныя, сьведамыя людзі. Сапраўдныя беларусы.

11 красавіка сталася бяда. Выбух у мэтро... Ярэк быў у эпіцэнтры і страціў абедзьве нагі. Яму толькі 26!

Адгукніцеся! Патрэбны грошы на пратэзаваньне і на лекаваньне. Кошт аднаго пратэзу - 50 мільёнаў рублёў.
Дапамажыце хто як зможа!

 Яраслаў Пясецкі. На другім курсе унівэрсытэту.



Пералічыць грошы можна наступным чынам:


YANDEX ДЕНЬГИ (расейскія рублі): 41001939255906

RBK MONEY: RU706197335 (з пазнакай "Для Яраслава Пясецкага")

PAYPAL (даляры, эўра, злотыя): franak.viacorka@gmail.com (з пазнакай "For Jaraslau Piasiecki")


Адчынены дабрачынны рахунак у «Беларусбанку»:

Для фізычных асобаў:
получатель: Пясецкий Ярослав Александрович
счет: 000003
ОАО «АСБ Беларусбанк»
от кого: свои ФИО полностью

Рахунак для юрыдычных асобаў:
Получатель: Пясецкий Ярослав Александрович
Банк получателя: отделение 303 филиала 510 ОАО «АСБ Беларусбанк» г. Минск, код 603, УНН 100633430
транзитный счет: 3819382100008
назначение платежа: для зачисления на Пясецкого Я.А., № счета 000003
плательщик: полное наименование юрлица и его адрес
На лечение, реабилитацию и протезирование.
лошыца акцыя
Беларуская Ваенная газэта надрукавала рэцэнзію на фільм "Белсату" "Гульня ў Вайнушку", зьнятага рэжысэрам Антосем Цялежнікавым. Артыкул называецца "40 минут кривды". Раю ўсім да прачытаньня. Гэта найлепшая рэкляма фільму і Белсату. Лукашэнкаўскім газэтам, асабліва ваеннай - ужо даўно ніхто ня верыць.

Белорусская Военная газета пра фільм "Гульня ў вайнушку" Белсат


Артыкул чытайце на афіцыйным сайце "Беларускай Ваеннай Газэты "Во славу Родины": http://vsr.mil.by/index/95__7.html?publication=95 

Акрамя таго, фільм можна абмеркаваць на афіцыйным (!!!) сайце Міністэрства Абароны: http://forummod.bn.by/viewtopic.php?t=4432&sid=e04a1a16f78ee347304758f4c073b706

Прапаную вам некалькі цытатаў з артыкулу:

"В фильм о современной белорусской армии автор тоже умудрился вставить бело-красно-белое полотнище, которое держат уже современные белорусские солдаты-недоучки из рядов деструктивной оппозиции. Им эта символика милее всего."

"..правдивой информации о белорусской армии ждать не стоит. Потому что «правда» сия представляет собой не более чем тирады злостных «уклонистов» от воинской службы, ненавидящих к тому же власть, выбранную волеизъявлением белорусского народа. "

"Но в армии Франак то и дело, как говорится, чудил. Причем, начал это делать сразу, с момента принятия Военной присяги. Потребовал: хочу принимать ее на белорусском языке!"

"Вместо слов «Служу Рэспубліцы Беларусь!» он озвучил лозунг фашистского Белорусского союза молодежи: «Жыве Беларусь!»."

"Приводимые в фильме разглагольствования о том, что белорусская молодежь в большинстве своем якобы не желает служить в армии, но ее «забирают насильно», жалки и смехотворны. "

"Нагромождение таких вот мелочных ханжеских придирок и представляет собой, по сути дела, весь фильм. Разве что упрек в том, что «дедовщина» свирепствует в белорусской армии, представляется более серьезным. Но на поверку и он, оказывается, не более чем грубая и грязная фальсификация."



Хто не глядзеў фільм, вельмі раю:
на сайце Белсату - http://belsat.eu


  • 5 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Profile

лошыца акцыя
[info]franak
Францішак Вячорка
Моладзь.BY

Latest Month

February 2012
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829   

Tags

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner